У Пінску адбудзецца прэзентацыя кнігі Рышарда Капусцінскага

7 мая пройдзе прэзентацыя беларускага пераклада кнігі караля рэпартажнай журналістыкі Рышарда Капусцінскага «Чорнае дрэва. Афрыканская ліхаманка». Прэзентацыя адбудзецца з удзелам перакладчыка Яўгена Салейчука ў Пінскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы (Пінск, вуліца Горкага 15). Уваход — вольны. Пачатак а 18. 30Мерапрыемства пройдзе пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, паведамляе «Наша Нiва». Народжаны ў беларускім Пінску, Рышард Капусцінскі — легенда польскай рэпартажнай журналістыкі, вандраўнік і пісьменнік, вядомы ва ўсім свеце.