![]()
У Нацыянальнай акадэміі навук збяруцца больш як 300 беларусістаў з розных краін свету. У Кангрэсе прымуць удзел спецыялісты па культуралогіі, гісторыі, этнаграфіі, літаратура- і мовазнаўстве. Арганізуюць маштабнае мерапрыемства Нацыянальная акадэмія навук, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры пры НАН і Міністэрства культуры. Форум закліканы садзейнічаць развіццю даследаванняў айчыннай культуры ў галіне гуманітарных і сацыяльных навук як у Беларусі, так і за яе межамі, а таксама спрыяць пашырэнню міжнароднага супрацоўніцтва вучоных розных краін, адзначаецца на сайце Акадэміі навук.