«Гульню тронаў» пачалi перакладаць на беларускую мову

Па-беларуску ўжо можна паглядзець першы эпiзод шостага сэзону. Энтузіясты суполкі «Дармаед. by» пачалі перакладаць на беларускую шосты сэзон сэрыялу «Гульня тронаў» тэлеканалу HBO. Першы эпізод па-беларуску, «Чырвоная жанчына», ужо можна паглядзець у сацсетках. Праект, вядома, некамэрцыйны. Як распавёў «Радыё Свабода» Андрусь Архіпенка, адзін са стваральнікаў і кіраўнікоў праекту, уласна перакладам з ангельскай займаецца адзін чалавек, а агучваньнем — каля дзесяці:«У першай сэрыі ёсьць нестыкоўкі, бо ня ўсіх прыцягнулі да агучваньня, не паглядзелі, які голас на каго кладзецца.