Архіяпіскап Сьвятаслаў Логін: Напоўнім свае сэрцы любоўю да блізкіх, да Бацькаўшчыны, да мовы

Велікодны зварот да вернікаў кіраўніка Беларускай Аўтакефальнай праваслаўнай царквы архіяпіскапа Сьвятаслава Логіна з Таронта. Велікодны зварот апублікавала «Радыё Свабода». Годнаму сьвятарству й вернікам Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы, якія жывуць на Бацькаўшчыне й на чужыне. «. . . сёньня анёлы зь людзьмі радуюцца і людзі ў Богу прасьвятляюцца, прымаючы Сьвяты Дух. » (сьв. Кірыла Тураўскі «Казаньне на сьвятую Пасху»)Дарагія браты й сёстры!ХРЫСТОС УВАСКРОС!Штогод мы так віншуем адзін аднаго з найвялікшым хрысьціянскім сьвятам — Уваскрасеньнем Хрыстовым! Сын Божы прыняў цела чалавека й быў укрыжаваны і ўваскрос, каб перамагчы сьмерць.