У Івацэвічах прайшла выстава «На радзіме Тадэвуша Касьцюшкі»

У Івацэвіцкім гісторыка-краязнаўчым музэі адкрылася мастацкая выстава, прымеркаваная да 270-й гадавіны нараджэньня Тадэвуша Касьцюшкі. На выставе «На радзіме Тадэвуша Касьцюшкі» прадстаўленыя карціны дзесяці беларускіх мастакоў. Гэта пэйзажы, натурморты, і вядома ж, партрэты Тадэвуша Касьцюшкі, паведамляе «Радыё Свабода». Некалькі мастакоў прымалі ўдзел у адкрыцьці выставы, паглядзець якую прыйшлі навучэнцы мясцовай мастацкай школы. Фотa: svaboda. org На выставу прыйшлі навучэнцы Івацэвіцкай мастацкай школы Распавядае арганізатар выставы, мастак Андрэй Лычкоўскі зь Меншчыны:«Выстава адметная, бо ўвабрала нашае мінулае, нашу гісторыю.