Жывыя галасы беларускіх паэтаў сабралі ў адно выданьне

Пабачыў сьвет зборнік аўдыёзапісаў 60 беларускіх паэтаў, якія чытаюць свае вершы. Дыск называецца «Галасы паэтаў». Выданьне падрыхтавала сьпявачка Тацяна Грыневіч-Матафонава, запісы яна зьбірала чатыры гады, передае «Радыё Свабода». З 60 паэтаў, запісы якіх увайшлі ў збор, 18-ць ужо ў Вечнасьці. Сярод іх Якуб Колас, Янка Купала, Ларыса Геніюш, Пімен Панчанка, Натальля Арсеньнева, Анатоль Сыс, Рыгор Барадулін і іншыя. Сярод сучасных паэтаў, якія начыталі свае творы для дыска, — Уладзімер Някляеў, Леанід Дранько-Майсюк, Сяржук Сокалаў-Воюш, Андрэй Хадановіч, Алег Мінкін.