![]()
Дыскусія была арганізавана па ініцыятыве парламенцкай групы па Беларусі і Беларускага дому ў Варшаве. На паседжанні паламенцкай групы па Беларусі польскага парламенту дэпутаты Сейма, супрацоўнікі польскага МЗС абмеркавалі з прадстаўнікамі Беларускага Дому у Варшаве і Альянса “Грамадзянская Гарадзеншчына” дамову № 201-3 “Аб малым памежным руху паміж Беларусью і Польшчай”. Асаблівая ўвага была прысвечана актуальнай сітуацыі і перспектывам увядзення малога памежнага руху паміж нашымі краінамі, паведамляе прэс-служба Беларускага дому у Варшаве.