«Дзьве душы» як парад беларускай неўміручасьці

Тэатральная інтэрпрэтацыя вяршыні беларускай філязофскай прозы, доўгі час камуністамі забароненай аповесьці Максіма Гарэцкага. Драўляная лыжка і срэбны відэлец на крывава-чырвонай афішы спэктакля «Дзьве душы» паводле аповесьці Максіма Гарэцкага ў Нацыянальным тэатры імя Янкі Купалы. На дзьве роўныя паловы падзеленая прастора сцэны: зьлева ад гледачоў — шляхта, справа — сяляне. Раман Падаляка (Ігнат Абдзіраловіч) і Ігар Сігоў (Гарэшка) Два дзіцячыя вазкі — панскі і сялянскі. Зь сялянскага боку выбягае на сцэну нейкі бандыт. Стрэл у бок арыстакратыі.