![]()
Пра фанатаў гарадзенскага «Нёмана» заўсёды шмат гавораць дзякуючы іх перфомансам. Перфомансы, крэатыў, адносіны з міліцыяй, забароны, эмоцыі, патрыятызм і размовы з гульцамі – пра гэта offside. by распавядае фанат «Нёмана» Віталь (Тэлевіталь). — Пра фанатаў «Нёмана» заўсёды шмат гавораць дзякуючы іх перфомансам. Напрыклад, у гэтым сезоне была акцыя, прысвечаная Нілу Гілевічу. Хто іх прыдумвае?— У нас ёсць невялічкая каманда, якая жыве футболам, перфомансамі. Аднак мы жывем не ў нейкай футбольнай рэзервацыі, а ў сваёй краіне, на нас уплываюць розныя абставіны, розныя падзеі, якія адбываюцца ў Беларусi.