«Мінкульт цікавіць толькі адно — як папоўніць бюджэт»

У Менску адкрылася пэрсанальная выстава маладога мастака Вячаслава Кліменкі — першага, каму Міністэрства культуры адмовіла ў статусе творчага работніка. Пры такім раскладзе ён аўтаматычна залічваецца ў «дармаеды» і мусіць заплаціць збор у памеры 20 базавых на так званае «фінансаваньне дзяржаўных расходаў». Не прызнаны камісіяй Мінкульту мастак Вячаслаў Кліменка Але мастак не зьбіраецца «прыкрывацца» сяброўствам у творчым саюзе ці падавацца ў рамесьнікі. Ён паставіў на мэце даказаць фармалізм у падыходзе да кандыдатаў з боку сябраў экспэртнай камісіі, перадае «Радыё Свабода».