На Гродзеншчыне пасадзілі лес імя Васіля Быкава

«Тут, у лесе, мы можам без лішняй бюракратыі пасадзіць дрэвы і назваць дзялянку імем пiсьменнiка», - кажуць працаўнiкi мясцовага лясгасу. Маленькія дрэўцы ў гонар народнага пісьменніка Беларусі высадзілі на плошчы аднаго гектара пад час тыдня лесу на адной з дзялянак Зарубіцкага лесу Індурскага лясніцтва Гродзенскага лясгасу, піша nn. by. 23 красавіка супрацоўнікі лясгаса ўсталявалі каля лясной дарогі памятны знак Быкава. Раздвоенае дрэва, што выкарыстана для знака, сімвалізуе пяро - галоўны інструмент пісьменніцкай працы. Менавіта гэты вобраз прышоў на думку Іосіфу Сідаркевічу, што вырабіў фігуру.