![]()
24 красавіка спаўняецца 72 гады аднаму з найбольш яркіх палітыкаў незалежнай Беларусі. Зянон Пазьняк быў сузаснавальнікам і старшынёй Беларускага Народнага Фронту ў пэрыяд яго росквіту, старшынёй парламенцкай апазіцыі БНФ 12 склікання, адным з галоўных кандыдатаў на першых прэзыдэнцкіх выбарах. Зянон Пазьняк нарадзіўся ў сям’і старэйшага сына заходнебеларускага грамадзкага дзеяча Янкі Пазьняка. У сьнежні 1944 году асірацеў праз гібель бацькі на фронце (на тэрыторыі Польшчы), якога забралі ў Чырвоную армію ўлетку. Сярэднюю школу скончыў у роднай вёсцы.