![]()
Не рабіце зь ліквідатараў «пацярпелых», яны — героі. 75-гадовы палкоўнік Анатоль Гнеўка зь Віцебску мае шэсьць кіляграмаў мэдалёў і памятных знакаў. У 1988 годзе ён амаль паўгода кіраваў штабам апэратыўнай групы грамадзянскай абароны СССР па ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Анатоль Гнеўка, ліквідатар Пра тое, як салдаты ня ведалі, колькі радыяцыі атрымліваюць, як закопвалі вясковыя хаты і чаму дзяржава зрабіла зь ліквідатараў «пацярпелых», палкоўнік Гнеўка распавёў «Радыё Свабода». У ліквідатары бралі тых, у каго ўжо ёсьць дзеціКадравых вайскоўцаў пасылалі на такія працы на тры месяцы, але палкоўнік Гнеўка адбыў у Чарнобыльскай зоне амаль пяць.