Мая Абромчык збірае сродкі на адвакатаў

Сям’я Маі Абромчык збірае сродкі, каб аплаціць паслугі адвакатаў. Дзяўчына збіраецца даказаць, што дзеянні супрацоўнікаў праваахоўчых органаў у дачыненні да яе былі неправамоцнымі. «Цяпер у мяне ўсё добра. Я дома, у Ганцавічах. Дактары кажуць, што патрэбная паўторная аперацыя на назе. Мяркую, яна будзе ў лютым. Пакуль невядомая дакладная дата», — расказала Мая карэспандэнту «Нашай Нівы». З універсітэта Мая пакуль ніякіх папярэджанняў у сувязі з падзеямі 19 снежня не атрымлівала (яна з’яўляецца студэнткай 4 курса гістфаку БДУ): «Ніхто з універсітэта мне не званіў, з выкладчыкамі я таксама не размаўляла. Рубрика: политика