![]()
Аляксей Язылец з Менску двойчы абагнуў зямны шар. 28-гадовы мянчук Аляксей Язылец расказаў «Радыё Свабода» пра лад жыцьця вольнага вандроўніка і футбольнага заўзятара і даў парады тым, хто ня хоча падарожнічаць па пратаптаных турыстычных маршрутах. На актыўным вулькане Брома ў Інданэзіі. Дзень Незалежнасьці, 25 сакавіка 2015 году За два гады ў Беларусі правёў толькі месяц— Аляксей, колькі часу ты праводзіш у падарожжах і колькі ў Беларусі?— Я распавяду спачатку, як пачаў падарожнічаць. Заўзеў за менскі футбольны клюб «Дынама» і стаў выяжджаць на матчы.