Беларусы засьпявалі разам «Пагоню» і «Магутны Божа»

Каля 200 чалавек сабраліся разам, каб прасьпяваць «Пагоню» і «Магутны Божа». «Сьпеўны сход» гэтым разам быў прысьвечаны беларускім песьням першай паловы XX стагодзьдзя. «Адна з асноўных задач — каб наша культурная спадчына захоўвалася ў людзях, у іх сэрцах, — тлумачаць арганізатары сходу. — Каб нейкія песьні вывучвалі. Шмат у мінулыя гады займаліся беларускімі традыцыйнымі песьнямі: каляднымі, напрыклад, застольнымі, веснавымі. . . Тыя песьні, што цяпер хочам прасьпяваць, гэта песьні, неадрыўныя ад гісторыі станаўленьня дзяржаўнасьці, якія праз стагодзьдзе прайшлі і засталіся зь людзьмі».