Памёр Іржы Марван — сябар беларусаў і беларускай культуры

Прафэсар Марван глыбока цікавіўся беларускай мовай і культурай. Да апошняга часу Іржы Марван працаваў на пэдагагічным факультэце Ўнівэрсытэту ў Усьці над Лабэм. Ён таксама чытаў лекцыі ў Карлавым унівэрсытэце ў Празе, перадае «Радыё Свабода». Прафэсар Марван глыбока цікавіўся беларускай мовай і культурай. Да ХV зьезду славістаў, які адбыўся ў Менску ў жніўні 2013 году, ён разам з калегамі падрыхтаваў зборнік артыкулаў чэскіх і беларускіх аўтараў «Чэскае ўсьведамленьне Беларусі» з матэрыяламі зь беларускай лінгвістыкі і філялёгіі, а таксама культуры, гісторыі, фальклярыстыкі і эканомікі.