«Магутны Божа» і «Пагоню» 15 красавіка прасьпяваюць адначасова да тысячы чалавек

«Сьпеўны сход», прысьвечаны беларускім песьням стогадовай даўніны, пройдзе ў прасторы «Верх» пры падтрымцы хору «Унія». А 19-й гадзіне ў пятніцу, 15 красавіка, у менскай прасторы «Верх» (вул. Куйбышава, 22) распачнецца чарговы «Сьпеўны сход», да ўдзелу ў якім запрашаюцца ўсе ахвотныя. Гэтым разам сход будзе прысьвечаны беларускім песьням першай паловы XX стагодзьдзя. «Сьпеўны сход», на сцэне - Сяргей Доўгушаў. 19 лютага 2016 году Пляцоўка дазваляе сабраць адначасова да тысячы чалавек, але кіраўнік праекту Аляксей Чубат ня можа сказаць упэўнена, што 15 красавіка адбудзецца самы вялікі «Сьпеўны сход» за ўвесь час.