Новы гурт THE SUPERBOYZ стартуе з анімацыйнага комікса пра беларусаў будучыні

У гурце граюць музыкі з J:морс, Крамбамбуля і Леприконсы. Гурт THE SUPERBOYZ, у якім граюць музыкі гуртоў J:морс, Крамбамбуля і Леприконсы — Алесь-Францішак Мышкевіч, Павел Трыпуць, Валерый Дасюкевіч і іншыя, прадставіў анімацыйны комікс на дыджэйскі рэмікс пад назвай B. L. B. . Згодна з сюжэтам, Зямлю захапілі іншапланетныя жукі. Людзі-рабы вырошчваюць для іх бульбу. Жукі паядаюць бацвінне, а сама бульба выкарыстоўваецца толькі ў якасці насення. За 150 гадоў людзі забылі, як яе гатаваць і есці. Але людзі-рабы вераць у супербеларуса-літвіна, які выратуе чалавецтва ад голаду і рабства.