21 год таму адбыўся узброены разгон дэпутатаў Вярхоўнага Савета Беларусі

У ноч з 11 на 12 красавіка 1995 году дзевятнаццаць дэпутатаў Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце ХІІ скліканьня абвясьцілі галадоўку. Гэта адбылося ў знак пратэсту супраць ініцыяванага Аляксандрам Лукашэнкам «рэфэрэндуму» аб скасаваньні статусу беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай, зьмены дзяржаўных сымбаляў, інтэграцыі з Расеяй і праве прэзыдэнта распускаць парлямэнт. «Радыё Свабода» апубликавала ўрывак з кнігі Сяргея Навумчыка «Дзевяноста пяты». 11 красавіка, пасьля заканчэньня вечаровага пасяджэньня Вярхоўнага Савету, мы пачалі рыхтавацца да ночы.