«Падарожжы дылетанта» сыходзяць з тэлебачання

Папулярная перадача Юрыя Жыгамонта ўсё ж спыніла выхад на тэлеканале СТБ, нягледзячы на леташнюю хвалю глядацкага абурэння. Ад сёння пачынае працу адмыслова створаны сайт zhyhamont. by. На ім будуць змяшчацца новыя і ранейшыя выпускі “Падарожжаў”. Пра прычыны закрыцця тэлеверсіі і новы фармат праграмы з Юрыем Жыгамонтам пагутарыла “Радыё Рацыя”. - Праграма “Падарожжы дылетанта” цалкам вертуалізуецца, пераходзіць у фармат сеціўнага рэсурсу. - Так, пераходзім у інтэрнэт. - Я памятаю, што яшчэ летась кіраўніцтва канала СТБ казала, што нібы ўсё добра, праграма захаваецца, што толькі часова ідуць паўторы.