У Беларусі выйшаў новы часопіс «Імёны»

Праект будзе распавядаць гісторыі пасьпяховых дабрачынных праектаў і зьвяртаць увагу на праблемы, якія яшчэ трэба вырашыць. Журналістка Кацярына Сінюк, якая год таму сышла з парталу Tut. by і дагэтуль адпачывала ад журналісцкай дзейнасьці, абвясьціла пра запуск супольна з краўд-плятформай Talaka. by часопіса «Імёны». На сёньня часопіс распавядае гісторыі людзей, якіх пакалечыў выбух у менскім мэтро, піша пра выпускніка інтэрнату для сіротаў, пра гісторыі жыцьця дзяцей-аўтыстаў, пра 10-гадовага хлопчыка, які хавае ад усіх, што ён сьляпы. Такім чынам праект спрабуе паспрыяць зьбіраньню грошай на добрыя справы.