![]()
Развітанне з вядомым мовазнаўцам прайшло ў касцёле Святой Тройцы на Залатой Горцы. Саўка хварэў на анкалягічную хваробу, ён памер 9 красавіка на 51-м годзе жыцьця, пакінуўшы жонку і чатырох дзяцей. Зміцер быў адным з аўтараў праграмы «Моўнік», якая выходзіла на тэлеканале «Белсат». У 2015 годзе разам з моўнай службай «Белсату» і пры чыннай дапамозе валянтэраў стварыў моўны онлайн-сэрвіс «Добрапіс», перадае Радыё Свабода. Разьвітацца са Змітром Саўкам прыйшлі мастак Аляксей Марачкін, дырэктар ліцэю імя Якуба Коласа Ўладзімер Колас, мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі, праваабаронца Алег Гулак, пісьменьнік Артур Клінаў, а таксама калегі з тэлеканала «Белсат» і зь Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэту.