![]()
11 красавіка спаўняецца 80 год з дня народзінаў старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонкі Сурвілы. Iвонка Сурвілла (Шыманец) нарадзілася ў 1936 годзе ў Стоўпцах. З 1944 году — у эміграцыі. Яе бацька, Уладзімер Шыманец, быў міністрам фінансаў ва ўрадзе БНР часоў Міколы Абрамчыка. Жыла ў Францыі‚ Даніі‚ Гішпаніі. Цяпер жыве ў Канадзе. Мае дзьвюх дачок.
Скончыла вышэйшую Мастацкую школу ў Парыжы‚ пазьней — лінгвістычнае аддзяленьне Сарбонскага ўнівэрсытэту (1959). Сьвяткаваньне Дня Волі ў Празе ў сакавіку 2013 году. Івонка Сурвіла і Івонка Глыбоўская.