![]()
З друку выйшла кніга Алесі Літвіноўскай і Глеба Лабадзенкі «Мова Нанова: 20 крокаў да беларускай мовы». Пад цьвёрдай вокладкай — 168 старонак тэксту і 32 старонак фатаздымкаў, зробленых падчас курсаў «Мова Нанова». Гэта два дзясяткі ўрокаў на розныя тэмы, слоўнікі, граматыка, цікавінкі, заданьні для самакантролю. Мастацкае аздабленьне зрабіў Раман Шык. Ініцыятар і вядоўца курсаў Глеб Лабадзенка расказаў «Радыё Свабода», што разам з Алесяй Літвіноўскай працаваў над кнігай больш за год, каб адаптаваць матэрыялы курсаў для кніжнай формы:«Паводле правілаў гэтую кнігу нельга называць падручнікам альбо дапаможнікам.