![]()
Беларускі гурт «Дзецюкі» прадставіць у польскай сталіцы вечарам 3-га красавіка свой новы альбом «Рэха». Канцэрт «Дзецюкоў» пачнецца ў нядзелю, 3-га красавіка, а 19:30 у варшаўскім клубе «Hydrozagadka» па адрасе вул. 11 лістапада, 22. «Асноўная тэма нашых песень – гісторыя Беларусі, – адзначаюць «Дзецюкі». – Гэтая гісторыя, якую замоўчваюць цяперашнія ўлады: антырасейскія паўстанні, антыбальшавіцкія бунты, сталінскія рэпрэсіі і гэтак далей. Астатнія песні – гэта панкаўскі кайф, забава і пʼянства. Мы не граем ірландскага панку, але гэты стыль вельмі паўплываў на нас, прычым не толькі ў музыцы.