Беларускую дыктоўку ў Гародні прысвяцілі памяці Гілевіча

Чытаў дыктоўку акцёр, музыка Віктар Шалкевіч. Гарадзенская дыктоўка прайшла з удзелам амаль 150-ці гарадзенцаў. Нацыянальная дыктоўка была прысвечана памяці Народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча, які памёр напярэдадні, не дажыўшы да свайго 85-годдзя. Прысутны на дыктоўцы прафесар Аляксей Пяткевіч расказаў «Радыё Рацыя»: «Па-першае, сёння трэба вучыцца ў Гілевіча шукаць прыгожае ў сваім родным, беларускім. Перадусім, у народнай маральнасці, народнай культуры, народным ладзе жыцця. Вось ён у гэтых адносінах быў вельмі паслядоўны.