Мова International: замежнікі, якія гавораць па-беларуску

Навошта беларусу размаўляць па-беларуску? Як мінімум, каб навучыць мове бэльгійца. 30 чэрвеня стартуе летняя школа беларускай мовы. Не для суайчыньнікаў. Беларускую вучаць замежнікі, на ёй пішуць вершы і навуковыя працы, прызнаюцца ў каханьні і бароняць правы чалавека. Хто і навошта — у падборцы «Радыё Свабода». Анхэла Эсьпіноса Анхэла Эсьпіноса Пачынаць з былога амбасадара Швэцыі Стэфана Эрыксана было б трывіяльна. Ён самы вядомы і ўплывовы замежнік, які вывучыў беларускую мову. За вядомасьць зь ім пачынае спаборнічаць гішпанка Анхэла Эсьпіноса.