Іспанец, якi вывучае Палессе: У вас тут ёсць такая экзотыка, якой няма больш нідзе

Крысціян Ронсэро вывучае і даследуе мясцовыя дыялекты Палесся. Крысціян Ронсэро родам з горада Більбао, Краіна Баскаў, Іспанія. Яму 26 гадоў. Маладога чалавека з тыповай паўднёвай знешнасцю гэтай вясной можна сустрэць у вёсках Лунінецкага і Пінскага раёнаў. Ён шукае людзей, што размаўляюць на мясцовых дыялектах. Бо вывучае і даследуе менавіта мову народа. Крысціян даў эксклюзіўнае інтэрв’ю для inform-progulka. by. - Я з Більбао. А зараз займаюся ва ўніверсітэце Сурэя. Гэта горад Гільфард, Вялікая Брытанія. - Па якой спецыяльнасці вы вучыліся?- Спачатку вучыўся на перакладчыка.