![]()
Нілу Гілевічу было наканавана стаць апошнім народным паэтам Беларусі. Мне вельмі хацелася памірыць іх — двух сапраўды народных паэтаў, якія атрымалі гэтае званьне ў дэмакратычнай краіне, у яе дапрэзыдэнцкі пэрыяд, і шматкроць даказалі сваю глыбінную народнасьць у час, калі ад дэмакратычнай Беларусі застаўся толькі салодкі ўспамін. Прычым зь якой падваротні тая чорная котка, што паміж імі прабегла, выскачыла, яны і самі прыгадаць не маглі. Ці то Рыгор Барадулін напісаў крыўдную эпіграму на Ніла Гілевіча, ці то Гілевіч на Барадуліна (абодва ж былі непераўзыдзенымі эпіграматыстамі).