![]()
У Менску на 85-ым годзе жыцьця памёр народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч, адзін зь ініцыятараў прыняцьця Закону аб мовах. - Вестка пра сьмерць Ніла Сымонавіча мяне вельмі ўзрушыла, — сказаў «Радыё Свабода» былы дэпутат Вярхоўнага Савету, прафэсар Валянцін Голубеў. — Адразу згадваю гэтую вялікую фігуру — ён вялікім быў і зьнешне, як мужчына, быў вялікі як чалавек і вялікі адметны беларус.
Ведаеце, я быў яшчэ зусім малады, калі разам зь ім стаў дэпутатам Вярхоўнага савету Беларусі 12-га скліканьня. А Гілевіч тады ж быў асобай ужо вельмі вядомай на ўсю краіну.