![]()
У Менску на 85-ым годзе жыцьця памёр народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч. Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода». Рэдакцыя charter97. org горка смуткуе разам са сваякамі, сябрамі Ніла Гілевіча і ўсім беларускім народам. Ніл Гілевіч — паэт, перакладчык, аўтар дзесяткаў паэтычных зборнікаў, кніг па літаратуразнаўству і фальклярыстыцы. Член Саюза пісьменьнікаў з 1954 году. Скончыў філялягічны факультэт БДУ (1956), кандыдат філялягічных навук, прафэсар кафэдры беларускай літаратуры філфаку БДУ. У 1980-89 — першы сакратар Саюзу пісьменьнікаў Беларусі. Ляўрэат дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1980), народны паэт Беларусі (1991).