![]()
Мітрапаліт Менска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч павіншаваў беларусаў з Вялікаднем. Перад Вялікаднем журналістка «Радыё Рацыя» сустрэлася з Мітрапалітам Менска-Магілёўскім, арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам. - У час яшчэ біскупскага служэння ў Беларусі Вы спрыялі вяртанню і адкрыццю каля ста раней зачыненых касцёлаў. Як гэта адбывалася і хто дапамагаў?- Гэта было у 1989-91 гадах, калі сацыяльна-палітычныя абствіны спрыялі адраджэнню Касцёла. Бачна было, што старая сістэма ўжо доўга не ўтрымаецца такой, якой яна была. Прыходзілі новыя змены, мала хто ведаў, якімі яны будуць.