![]()
Інцыдэнт адбыўся ў цягніку Берасце–Менск два месяцы таму. На станцыі Лунінец у вагон зайшлі два міліцыянты, якія не мелі з сабой адпаведных дакументаў на бясплатны праезд.
Больш за тое, яны не мелі і службовага пасведчання. Праваднік адмовіўся прапускаць такіх пасажыраў. На што міліцыянты адказалі, што зараз будуць правяраць, ці ўсё ў парадку з дакументамі ў праваднікоў і пасажыраў. І пасярод ночы нахабна пачаўся вобшук.
Як патлумачыла «Белсату» юрыст Святлана Шлома, парушэнне навідавоку – пры вобшуку супрацоўнікі міліцыі мусяць мець санкцыю пракурора.
Рубрика: общество