![]()
У Вялікі чацвер у мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбылася святая Імша Вячэры Пана. Імшу ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. На ўспамін пра ўчынак Езуса, які перад Апошняй Вячэрай абмыў ногі сваім вучням, Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч і біскуп Юрый Касабуцкі здзейснілі абрад абмыцця ног 12 вернікам, паведамляе catholic. by. Фота: catholic. by У гаміліі іерарх звярнуў увагу, што ў цэнтры гэтай цэлебрацыі знаходзяцца сакрамэнт Эўхарыстыі і служэнне бліжнім: «Словы ўстанаўлення Эўхарыстыі з’яўляюцца б’ючымся сэрцам Касцёла.