Зінаіду Міхнюк будуць судзіць перад Народным сходам

У Берасьці пачалося і неўзабаве было перанесена на 11 лістапада судовае паседжаньне ў справе старшыні берасьцейскага аргкамітэту Народнага сходу Зінаіды Міхнюк. Яе вінавацяць у тым, нібыта яна перад пачаткам Народнага сходу 8 кастрычніка брыдкасловіла, паведамляе Радыё Свабода. Зінаіда Міхнюк не прызнае абвінавачаньня. Яна запатрабавала, каб на працэс зьявіліся міліцыянты, якія затрымлівалі яе й складалі пратаколы. Міхнюк: «Зь пяцярых міліцыянтаў сёньня прыйшоў толькі адзін. Пры гэтым ён нахабна хлусіў, што я быццам бы нецэнзурна выражалася. Рубрика: политика