![]()
Я мару аб Беларусі, дзе старшыня парлямэнту езьдзіць на працу ў мэтро. Я мару аб Беларусі, дзе старшыня парлямэнту езьдзіць на працу ў мэтро, а кіраўнік МУС ходзіць у тую ж качалку на раёне, што й ты, цытуе эссэ грамадскага актывiста Глеба Сандраса «Наша Нiва». Я мару аб Беларусі, дзе людзям ня трэба ўсю ноч сьціраць пальцы аб клявіятуру, каб набыць танныя авіяквіткі. Ня трэба ім і ехаць ў Вільню ці Варшаву, каб скарыстацца лоўкостэрамі, бо такія ж рэйсы ё зь Менску й абласных гарадоў. І каб патрапіць у Эўропу, ЗША, Канаду ці Аўстралію, беларусам ня трэба стаяць у кілямэтровых чэргах па візы, бо з гэтымі краінамі ў нас узаемны бязьвізавы рэжым.