Бабруйск: Бузінаева арыштавалі на дзесяць сутак

Бабруйскі суд пакараў дзесяцьцю суткамі адміністрацыйнага арышту старшыню мясцовай арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Віктара Бузінаева. Судзьдзя Натальля Шэгеда прызнала актывіста вінаватым ва ўдзеле 8 кастрычніка ў несанкцыянаваным мерапрыемстве. У гэты дзень у Бабруйску праходзіў Народны сход, на якім затрымалі Бузінаева, паведамляе Радыё Свабода. На працэсе супраць актывіста сьведчылі двое міліцыянтаў, якія яго затрымлівалі — Малахаў і Мілішэўскі. Сваёй віны Віктар Бузінаў не прызнаў. Заявіў, што 8 кастрычніка сход праходзіў у адпаведнасьці з законам Аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах. Рубрика: политика