![]()
Дэвід Крэмэр, прэзыдэнт Freedom House, выказаў рэкамэндацыі адносна дзеяньняў Захаду ў дачыненьні да Беларусі.
У сваім артыкуле Дэвід Крэмэр адзначае, што ніколі раней Аляксандр Лукашэнка не сутыкаўся з такім эканамічным крызісам у сваёй краіне, як цяпер, з вострым недахопам валютных рэзэрваў. Ніколі раней ён не знаходзіўся пад такім моцным ціскам з боку ЭЗ і Злучаных Штатаў, з улікам іх санкцыяў за яго парушэньні правоў чалавека і скарачэньнем субсыдыяў з Расеі. Разам гэтыя беспрэцэдэнтныя падзеі выклікалі ў некаторых назіральнікаў мяркаваньні, што дні Лукашэнкі могуць быць палічаныя.
Рубрика: политика