![]()
Развітанне з Сяргеям Ханжанковым адбудзецца 17 сакавіка а 15. 00 у рытуальнай зале крэматорыя на Паўночных могілках Мінска. Пахаваць спадара Сяргея мяркуюць каля ягоных бацькоў на дзявяты дзень пасля сыходу ў лепшы свет на сталічных Чыжоўскіх могілках. Дачка Вера Лях будзе ўспамінаць свайго бацьку як вельмі добрага, спагадлівага і далікатнага чалавека, які ніколі нікога не абразіў, і на якога так падобны 10-гадовы ўнук Сяргея Мікалаевіча. Ён ніколі не шкадаваў, што 10 доўгіх гадоў — цэлых 10 гадоў свайго маладога жыцця — правёў за кратамі Мардоўскіх лагераў, бо там, паводле ягоных словаў, ён сустрэў тых людзей, каго ніколі не сустрэў бы на волі.