Лямпачка, ад якой цямнее ўваччу

У Беларусі склалася новая форма грамадзка-палітычнага ладу – дзяржаўны бандытызм. Што ні дзень, то новы ўказ аб забароне чаго-небудзь. «В Беларуси создана система противодействия нарушениям порядка пропуска трафика на сетях электросвязи». Прачытаў, нічога не зразумеў, нешта пра электрычнасьць, пра лямпачку чарговага Ільліча, ад якой цямнее ўваччу…Дакладна зразумела адно – ад пакараньня гэта не ўратуе. Здаецца, ужо нікога не ўратуе нічога…Ці хто-небудзь памятае, калі чыноўнік у Беларусі што-небудзь дазваляў, а не забараняў? Я не прыгадваю.