![]()
Канферэнцыя па праблеме смяротнага пакарання ў Мінску шчыра прызнаюся, выклікала ў мяне змяшаныя пачуцці і патрабуе пэўнага асэнсавання. З аднаго боку, безумоўным станоўчым аспектам з’яўляецца тое, што канферэнцыя па такой важнай праваабарончай праблеме як смяротнае пакаранне прайшла на такім прадстаўнічым узроўні. У ёй прынялі ўдзел спецыяльны дакладчык ПАСЕ па Беларусі Рыгоні, адмысовы прадстаўнік па правах чалавека ЕС Ламбрынідзіс, шэраг прадстаўнікоў амбасадаў краінаў ЕС, акрэдытаваных у Беларусі. Арганізатарамі канферэнцыі выступалі ПРААН у Беларусі, Брытанская амбасада і МЗС Беларусі.