![]()
Шмат гадоў таму назад крытыкі Лукашэнкі пісалі, што яму падабаецца назіраць сам працэс сьмяротнага пакараньня. Лукашэнка гатовы мірыцца са званьнем апошняга дыктатара ў Эўропе, з тым, што краіну-ізгоя РБ не бяруць у Раду Эўропы, што ўводзяцца санкцыі – усё гэта можа быць, можа ня быць, толькі… расстрэльны пісталет не чапайце. Беларусь – адзіная краіна ў Эўропе і на постсавецкай прасторы, дзе захоўваецца сьмяротнае пакараньне. За часы прэзыдэнцтва тут расстраляныя некалькі соцень чалавек. Я думаю – а ў чым прычына і патрэба захоўваць расстрэлы? Па-першае, справа гэта, як ні круці, нячыстая, па-другое, мы, беларусы, нібыта, людзі мірныя, не ваяўнічыя, па-трэцяе, быць краінай-ізгоем зусім ня хочацца…Зразумела, што пры цяперашняй гермэтычнай закрытасьці ўладных кабінэтаў, можна толькі выказваць дапушчэньні – чаму так адбываецца.