Як сямейная пара папулярызуе беларушчыну ў Бразыліі

Бразілец вывучыў беларускую мову, каб зразумець краіну і культуру сваёй жонкі. Беларуска Воля Ермалаева і яе муж, бразылец Патэрсан Франка пазнаёміліся ў 2011 годзе. З таго часу пара жыве ў горадзе Саўвадор, штат Баія, што ў Бразыліі. Нядаўна Патэрсан узяў удзел у праекце «Вечар беларускай паэзіі» — прачытаў верш Максіма Багдановіча «Я хацеў бы спаткацца з вамі на вуліцы». У канцы відэароліка Патэрсан патлумачыў, што, каб зразумець краіну і культуру сваёй жонкі, вывучыў беларускую мову:«Калі размаўляеш на іншай мове, будзеш разумець свой край чужой мовай.