![]()
Беларускаму тыднёвіку «Ніва» ў Беластоку споўнілася 60 гадоў. Пра яго гісторыю і ролю ў жыцці беларусаў Беласточчыны «Радыё Свабода» расказаў былы рэдактар «Нівы» (1992-2003), гісторык Яўген Мірановіч. - Ці магчымы быў такі варыянт разьвіцьця сытуацыі пасьля 1944 году, што беларуская меншасьць як арганізаваная група ў Польшчы магла і не зьявіцца?- Гэта быў цалкам рэальны праект. Польшча пасьля вайны ўспрымалася як дзяржава аднае нацыі. Ніякіх меншасьцяў не прадбачалася. Такі быў тады асноўны прапагандысцкі лёзунг: Польшча — дзяржава аднае нацыі.