Яўген Вапа: «Ніва» расшыфроўваецца як Наша І Ваша Апора

60 гадоў таму ў Беластоку пачала выдавацца беларуская газэта «Ніва». Зьмяняліся пакаленьні журналістаў, але тыднёвік заўсёды быў папулярным сярод беларусаў Беласточчыны. Сёньня «Ніва» ня толькі інфармуе суайчыньнікаў у цэлым рэгіёне, але і выдае кнігі, ладзіць літаратурныя конкурсы. Госьцем «Радыё Свабода» — галоўны рэдактар тыднёвіка Яўген Вапа. — Яўген, рады бачыць цябе ў Беларусі. Пяць гадоў ты быў неўязным, не мог атрымаць беларускай візы. Цяперашні дазвол на ўезд гэта што, падарунак беларускай улады да 60-годзьдзя «Нівы»?— Мне цяжка меркаваць, бо рашэньні беларускай улады бываюць непрадказальнымі.