![]()
Гурт Дай Дарогу! прадставiць першую ў сваёй амаль 20-гадовай гісторыі песню на беларускай мове Не веру. Гурт «Дай Дарогу!» прадставiў на «Еўрарадыё» першую ў сваёй амаль 20-гадовай гісторыі песню на беларускай мове «Не веру». Па словах лідара калектыву Юрыя Стыльскага, ад гурта такога кроку даўно чакалі, і вось, момант надышоў. «Неяк мяне прабіла. Магчыма, таму, што я наглядзеўся розных дакументальных ролікаў на Youtube, натхніўся і вырашыў сказаць праўду. Гэта песня пра адчуванні і перажыванні беларусаў, а таксама вынік перажытага. Можна сказаць, што мне было прыемна працаваць з мовай: карані ёсць карані.