Я раб лямпы, але я твой сябра!

Я сустрэў яго выпадкова. Прывіталіся, усьміхнуліся, абняліся. У 1990-я мы разам трэніраваліся, езьдзілі на спаборніцтвы, абмяркоўвалі розныя падзеі, якіх на той час было валам. Ён быў вясёлым і неардынарным хлопцам, добрым баксёрам, уваходзіў у зборную і заўзята любіў кіно. Я нават далучыў яго да каскадзёрскай групы, якую стварыў у той час пры Беларусьфільме. Ён з захапленьнем глядзеў эпізоды фільмаў, дзе мы бралі ўдзел. Мы сябравалі. Пасьля час разьвёў нас і празь нейкі пэрыяд насьпеў мой чарод глядзець кіно зь яго ўдзелам. Праглядаючы хроніку Плошчы 2006, я ўбачыў яго ў плямістай форме зь бізуном ў руках на зачыстках у часе прэзыдэнцкіх выбараў.