![]()
Анхела Эспіноса — вядомая у Беларусі замежніца, якая ў свае 23 гады цудоўна валодае беларускай мовай і нават вучыць размаўляць на ёй іншых. У сваім «Фэйсбуку» іспанка Анхела Эспіноса Руіс распавяла пра паездку ў Беларусь. Прыводзім тэкст паведамлення цалкам:— Ніколі не забуду V Міжнародны паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» памяці Міхася Стральцова, дзе чытала свае вершы, паслухала выдатных пісьменьнікаў зь Беларусі і ня толькі, і пазнаёміліся з надзвычайнымі людзьмі. За гэта хачу яшчэ раз падзячыць фантастычнай Aliaksandra Dvaretskaya, безь якой я б проста не змагла прыехаць, верагодна) Таксама шчыры, тлусты дзякуй геніяльнаму Andrej Khadanovich! Вельмі расчулілася, калі падыйшоў да мяне цудоўны гісторык і вялікі чалавек Уладзімер Арлоў і падарыў некалькі сваіх кніг, бо дзякуючы электронным выданьням ягоных твораў, паміж іншымі, я навучылася чытаць па-беларуску, і сам факт, што ён мяне ведае — вялікі гонар.