![]()
Аўдыёпраект «Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі» складаецца з 12 казак аўтарства Сяргея Вітушкі ў выкананьні вядомых у Беларусі асобаў. Аўдыёпраект «Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі» выйшаў на дысках пры жыцьці аўтара казак – Сяргея Вітушкі роўна чатыры гады таму. Яго рэалізаваў партал Tuzin. fm разам зь Беларускім Радыё Рацыя, а паўдзельнічалі ў запісе вядомыя музыкі, паэты і пісьменнікі, акторы, артысты і нават дыплямат. Сяржук Вітушка, ужо цяжкахворы, пачуў свае казкі ў іх выкананьні, прыехаў у 2012 годзе на прэзэнтацыю ў Менск зь Вільні, дзе жыў апошнія 20 год.